Камяніца - найстарэйшы рэстаран аўтэнтычнай беларускай кухні ў цэнтры Мінска, які адчыніў свае дзверы ў 2003 годзе.
Сапраўдныя традыцыйныя беларускія стравы, прапрацаваны да дробязяў інтэр'ер, музыка, вобразы афіцыянтаў паглыбляюць у атмасферу старадаўняй Беларусі. У распараджэнні гасцей - дзве асноўныя залы, банкетная зала, VIP-зала, асобная барная зала са спартыўнымі трансляцыямі. Акрамя звыклых дранікаў, у меню ўстановы - дзясяткі вядомых і нечаканых страў беларускай кухні і, вядома ж, традыцыйныя настойкі.
Камянiца запрашае адчуць смак сапраўднай беларускай кухні штодзень з 12 да 23 гадзін.